The Wall

The Wall
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Pink Floyd[1]
Дата выпуску 30 лістапада 1979[1]
Жанр прагрэсіўны рок
Працягласць 4 869 с

«The Wall» (бел.: Сцяна) ― адзінаццаты студыйны альбом брытанскага прагрэсіў-рок-гурта «Pink Floyd». Быў выпушчаны 30 лістапада 1979 года на двух кружэлках. Гэта апошні рэліз гурта, запісаны ў класічным складзе: Дэвід Гілмар (гітара), Роджэр Уотэрс (бас), Нік Мэйсан (ударныя) і Рычард Райт (клавішныя). У падтрымку альбома быў арганізаваны пампезны гастрольны тур са складанымі тэатралізаванымі пастаноўкамі. У 1982 годзе выйшла кінаадаптацыя запісу ― мастацкі фільм «Сцяна».

Як і тры папярэднія дыскі «Pink Floyd», «The Wall» з’яўляецца канцэптуальным альбомам, які даследуе тэму адчужэння і самаізаляцыі. Па сваёй структуры гэта ― рок-опера, сюжэт якой апавядае пра Пінку (галоўны герой спалучае ў сабе рысы самога Уотэрса і першага лідэра гурта ― Сіда Барэта). Душэўны заняпад Пінка пачынаецца са страты бацькі, які гіне падчас Другой сусветнай вайны, пагаршаецца цкаваннем з боку школьных настаўнікаў і празмернай апекай дэспатычнай маці, а затым крахам яго шлюбу; усё гэта прыводзіць яго да добраахвотнага адчужэньня ад грамадcтва. Сцяна ― сімвал гэтага адчужэння. Па словах Уотэрса, ідэя альбома ўзнікла пасля аднаго з канцэртных выступаў гурта падчас турнэ «In the Flesh Tour» (1977), калі ён, не вытрываўшы выхадак аднаго з фанатаў ля сцэны, плюнуў яму ў твар. У выніку ён настолькі востра перажываў свой учынак, што прадставіў уяўную сцяну паміж сабой і аўдыторыяй.

«The Wall» адрозніваецца ад папярэдніх альбомаў «Pink Floyd» больш жорсткім і тэатральным стылем. Райт быў звольнены на стадыі міксавання альбома, тым не менш, ён выступаў з гуртом падчас наступнага турнэ ў якасці сесійнага музыкі. «The Wall» з’явіўся адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў 1980 года, заняўшы верхні радок некалькіх чартаў, у тым ліку «Billboard»; да 1999 года ў ЗША было прададзена звыш 23 мільёнаў копій, дзякуючы чаму «The Wall» увайшоў у тройку самых прадаваных альбомаў у ЗША. Часопіс «Rolling Stone» змясціў гэты запіс на 87-е месца ў сваім спісе «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў».

  1. а б Mabbett A. Pink Floyd: The Music and the Mystery / C. CharlesworthOmnibus Press, 2010. — 168 p.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search